Мінскую ЦЭЦ-4 абнавілі да зімы
Спецыялісты на працягу трох сутак правяралі новае абсталяванне на наяўнасць схаваных дэфектаў.
Фота: Мінскэнерга
На ЦЭЦ-4 у Мінску закончылі выпрабаванні прыёмкі камплектнай размеркавальнай прылады з элегазавай ізаляцыяй (КРПЭ 110 кВ), паведамляе Мінскэнерга.
Устаноўка новай прылады стала часткай рэканструкцыі ЦЭЦ. Замест старога алейнага абсталявання, а таксама прылад рэлевай абароны і аўтаматыкі, выкананых на электрамеханічных рэле, было ўстаноўлена сучаснае абсталяванне.
Спецыялісты «Мінскэнерга» на працягу трох сутак бесперапынна сачылі за працай абсталявання. Гэта было неабходна для выяўлення магчымых схаваных дэфектаў мантажу і транспартавання, а таксама для праверкі сумеснай працы ўсіх сістэм КРПЭ.
У выніку эксперты пацвердзілі стабільнасць і карэктнасць рабочых параметраў абсталявання.
Рэканструкцыя ЦЭЦ дазволіць павысіць надзейнасць электразабеспячэння сталіцы і Мінскай вобласці.