Таццяна Кім перастала быць гендырэктаркай Wildberries
Нядаўна ЕС абвясціў пра ўвядзенне санкцый супраць расійскай бізнэсвумен.
Таццяна Кім. Фота з яе сацсетак
Таццяна Кім перастала быць гендырэктаркай Wildberries. Гэта вынікае з расійскага Адзінага дзяржаўнага рэестру юрасоб.
Гэтую пасаду з 19 лістапада заняў Аляксей Кулікоў.
Таццяна Кім працягне займацца стратэгічным развіццём групы RWB (Wildberries уваходзіць туды з 2024 года). Змена гендырэктара «Вайлдберыз» не ўплывае на аперацыйную дзейнасць кампаніі, заявілі ў прэс-службе RWB.
ЕС раней паведаміў аб увядзенні санкцый супраць Кім. Яе кампанія, як напісана ў дакуменце праекта, «працуе як сетка забеспячэння расійскіх вайскоўцаў, спрыяючы продажу тавараў вайсковага і падвойнага прызначэння».
Таксама ў абгрунтаванні згадваецца стратэгічнае партнёрства кампаніі з дзяржаўным расійскім банкам ВТБ, які ўжо знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.