БЕЛ Ł РУС

Зяленскі назваў 15 населеных пунктаў для эвакуацыі людзей па прыкладзе Алешак

21.11.2026 / 17:35

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што абноўлены пералік населеных пунктаў ужо перададзены ў тым ліку амерыканскаму боку.

Эвакуяваныя з Алешак. Фота: СБУ

Уладзімір Зяленскі назваў 15 населеных пунктаў на часова акупаваных тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай абласцей, для якіх Украіна прапануе арганізаваць гуманітарныя місіі па прыкладзе эвакуацыі з Алешак, піша «Украінская праўда».

«Мы яшчэ раз удзячныя першай лэдзі ЗША за Алешкі, за эвакуацыю, разблакіраванне, эвакуацыю нашых людзей, грамадзян Украіны.

Мы абмеркавалі з галоўнакамандуючым УСУ Міхаілам Драпатым і сёння яшчэ раз пацвердзілі спіс. Мы з ім падрабязна пагаварылі пра гэтыя гуманітарныя місіі, пра колькасць людзей, якіх мы можам эвакуіраваць, і пра тое, якія напрацоўкі ў нас ёсць», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што абноўлены пералік населеных пунктаў ужо перададзены ўкраінскаму амбудсмену і амерыканскаму боку.

У спіс увайшлі:

Пералік будзе абнаўляцца па меры ўдакладнення колькасці людзей і іх стану ў населеных пунктах на акупаваных тэрыторыях.

Вясной 2026 года з-за расійскай блакады і тэрору ў Алешках і суседніх населеных пунктах левабярэжжа абвастрыўся маштабны гуманітарны крызіс і голад сярод цывільнага насельніцтва. З 27 кастрычніка да 22:59 1 лістапада ў раёне дзейнічаў узгоднены рэжым цішыні. Ахвотных вярнуцца ва Украіну эвакуявалі ваенна-транспартнай авіяцыяй праз тэрыторыю Расіі і Беларусі, пасля чаго 31 кастрычніка яны прыбылі на радзіму праз памежны пункт у Чарнігаўскай вобласці.

Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп заявіла, што ў рамках гуманітарнай місіі падчас перамір'я ў Алешках у Херсонскай вобласці было эвакуявана амаль 800 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула