БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане

21.11.2026 / 21:56

Nashaniva.com

У продажы з'явіліся чарэшні па цане вытанчаных далікатэсаў. Ягады прывезлі з Чылі і просяць 250 рублёў за кілаграм, заўважыла Tochka.by.

Фота: Tochka.by

Прадаюць такія ягады ў адной з крам гародніны і садавіны.

Наведвальнікі крамы не змаглі абыякава прайсці міма. Як пракаментаваў адзін з пакупнікоў, найбольш цікава выглядае перспектыва купіць кілаграм, знайсці пару кіслых ягад і ўсвядоміць, што нават за такія грошы ніхто не гарантуе салодкага жыцця.

Летам на Камароўцы чарэшні каштавалі ад 7 да 30 рублёў за кілаграм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула