БЕЛ Ł РУС

Аб'ём вытворчасці ў нафтаперапрацоўчай прамысловасці зменшыўся на 32,8%

15.07.2010 / 10:29

У першым паўгоддзі 2010 года найбольшае падзенне аб’ёмаў вытворчасці адзначана ў нафтаперапрацоўчай прамысловасці — на 32,8% менш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
У студзені-чэрвені ў галіне выраблена прадукцыі на 11 млрд. 665,3 млн. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Нагадаем, з 1 студзеня 2010 года змененыя ўмовы пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь. На працягу года Расія плануе паставіць у Беларусь 21,5 млн. тон нафты: 6,3 млн. тон — бяспошлінна, а астатнюю — з улікам экспартнай пошліны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула