БЕЛ Ł РУС

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

22.11.2026 / 08:00

Nashaniva.com

Увечары 21 лістапада ў Калінінградзе і вобласці ўпершыню прагучалі сірэны паветранай трывогі. Губернатар рэгіёна Аляксей Беспразванных паведаміў, што ў Нёманскім раёне на паўночным усходзе вобласці спрацавала сістэма апавяшчэння пра пагрозу беспілотнікаў. Прычынай стаў падазроны аб’ект, які нібыта з’явіўся з боку Літвы.

Марскі порт Балтыйска. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Па словах калінінградскага губернатара, спецыялісты праверылі інфармацыю, але ніякай пагрозы не выявілі.

Пра тое, ці абвяшчалася беспілотная небяспека ў іншых раёнах вобласці, Бяспрозванных не паведамляў. Аднак відавочцы публікавалі відэазапісы працы расійскай супрацьпаветранай абароны над Балтыйскам на захадзе Калінінградскай вобласці. Публікавалі і фота нібыта пажару ў порце Балтыйска, але пасля высветлілася, што яны фэйкавыя. 

Калінінградскі аэрапорт Храброва на некаторы час абмяжоўваў прыём і адпраўку рэйса.

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што краіна не мае дачынення да атакі беспілотнікаў на Калінінградскую вобласць Расіі і не давала дазволу на выкарыстанне сваёй паветранай прасторы для ўдараў па расійскай тэрыторыі.

Такім чынам ён зняпраўдзіў паведамленні, якія распаўсюджваліся ў сацыяльных сетках і сцвярджалі, што Літва ўдзельнічала ў атацы.

Чытайце таксама:

У Фінскай затоцы дроны атакавалі расійскае грузавое судна, якое накіроўвалася ў Калінінград

Над Гомелем праляцеў, меркавана, ударны дрон

У Расіі пакуль не ведаюць, колькі часу спатрэбіцца на аднаўленне Крымскага моста

У Польшчы сёння ўпалі дзве расійскія ракеты і рэактыўны дрон

Украіна нанесла ўдар па штабе арміі ў Бярдзянску. Загінулі сямёра вайскоўцаў, у тым ліку сын генерала

Каментары да артыкула