БЕЛ Ł РУС

Расіяне ўдарылі па пяціпавярховіку на Кіеўшчыне

22.11.2026 / 09:26

Nashaniva.com

Расійскія беспілотнікі ноччу з 21 на 22 лістапада атакавалі пяціпавярховы жылы дом у пасёлку Дымер Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці. У выніку ўдару кватэры з першага да пятага паверха былі разбураныя, узнік пажар.

Фота: ДСНС Кіеўшчыны

Ратавальнікі эвакуявалі 9 чалавек, сярод якіх адно дзіця.

Таксама пашкоджана памяшканне крамы, а выбуховай хваляй закранула будынак размешчанага побач дзіцячага садка.

Па словах кіраўніка Кіеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Цімура Ткачэнкі, у выніку атакі пацярпелі два чалавекі, сярод іх дзіця. Падлетак атрымаў шматлікія асколачныя раненні рукі, яго шпіталізавалі. У 22‑гадовай дзяўчыны былі парэзы ступні, медыкі аказалі ёй дапамогу на месцы.

Пад заваламі могуць знаходзіцца 7 чалавек. На месцы працягваюцца аварыйна-выратавальныя і пошукавыя работы. Інфармацыя пра магчымых загінулых і іншых пацярпелых удакладняецца.

Чытайце таксама:

Над Гомелем праляцеў, меркавана, ударны дрон

У Фінскай затоцы дроны атакавалі расійскае грузавое судна, якое накіроўвалася ў Калінінград

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

Каментары да артыкула