БЕЛ Ł РУС

Беларусам не дазволілі вярнуцца ў еўрапейскі баскетбол

22.11.2026 / 09:49

Nashaniva.com

Еўрапейскі дэпартамент Міжнароднай федэрацыі баскетбола (FIBA Europe) не стаў мяняць ранейшае рашэнне аб адхіленні беларускіх і расійскіх каманд ад удзелу ў еўрапейскіх турнірах пад эгідай арганізацыі. Гэтае пытанне разглядалася на пасяджэнні рады FIBA Europe у Гамбургу.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

FIBA адхіліла беларускія і расійскія каманды ад сваіх спаборніцтваў у сакавіку 2022 года на фоне вайны ва Украіне. У верасні арганізацыя паведаміла, што рашэнне наконт вяртання расійскіх каманд і клубаў на міжнародныя баскетбольныя турніры, у тым ліку ў фармаце 3х3, плануецца прыняць на пасяджэнні рады ў снежні.

Чытайце таксама:

Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар

Былы прэзідэнт МАК Томас Бах выступіў за ўдзел Расіі ў чэмпіянаце свету па хакеі ў 2027 годзе

18‑гадовы баскетбаліст з «Мінска» едзе гуляць у ЗША

Каментары да артыкула