БЕЛ Ł РУС

Нацбанк выпусціць серыю манет пра паляванне і рыбалоўства

22.11.2026 / 10:20

Nashaniva.com

Нацыянальны банк Беларусі з 23 лістапада ўводзіць у абарачэнне восем новых памятных манет наміналам два рублі. Яны стануць часткай новай серыі «Паляванне і рыбалоўства».

На манетах будуць выяўленыя дзік, казуля, заяц, качка, акунь, шчупак, плотка і карась. Кожную манету выпусцяць накладам 25 тысяч асобнікаў, таму агульная колькасць складзе 200 тысяч.

Манеты будуць біметалічнымі. Іх адметная асаблівасць у тым, што, калі размясціць усе восем асобнікаў у вызначанай паслядоўнасці, элементы малюнкаў утвораць контур Беларусі.

Калі менавіта манеты з'явяцца ў продажы, Нацыянальны банк пакуль не паведамляе. Пра пачатак рэалізацыі абяцаюць паведаміць пазней.

Новы выпуск папоўніць калекцыю беларускіх памятных манет, прысвечаных прыродзе і жывёльнаму свету. Раней Нацбанк выпускаў манеты «Возера Нарач» з серыі «Таямніца беларускіх вод» і «Чорны бусел» з серыі «Птушка года». 

Чытайце таксама:

Манету «Бацька» выпусціў Нацбанк

На брэсцкім вакзале заўважылі апарат з «цублямі» замест рублёў

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

Нацбанк прэзентаваў манеты «Старадарожскі строй»

Каментары да артыкула