Беларусу ў Францыі суд дазволіў не плаціць аліменты на дачку — бо ў яго няма грошай
Суд у Валансьене развёў пару беларусаў. Пятнаццацігадовая дачка застаецца з маці, а бацьку вызвалілі ад аліментаў «да паляпшэння фінансавага становішча».
Фота: Karl Tapales / Getty Images
Суддзя па сямейных справах трыбунала Валансьена на поўначы Францыі 10 лістапада 2026 года вынесла рашэнне ў справе пра скасаванне шлюбу двух грамадзян Беларусі.
Паводле судовай пастановы, жанчына нарадзілася ў 1977 годзе, мужчына ў 1974-м. Шлюб яны зарэгістравалі ў 2009 годзе ў Беларусі, праз два гады нарадзілася дачка.
У верасні 2025 года падала на развод. Пару ўрэшце развялі, але ўмовы здзіўляюць.
Бацькоўскія правы на дачку бакі ажыццяўляюць разам. Жыць дзяўчына будзе з маці, а бацька можа бачыцца з ёй і браць да сябе паводле дамоўленасці з былой жонкай.
Жанчына прасіла прызначыць аліменты на ўтрыманне дачкі, але суд у гэтым ёй адмовіў. Суддзя канстатавала «стан неплацежаздольнасці» мужчыны і вызваліла яго ад выплат «да вяртання да лепшага фінансавага становішча».
Яго толькі абавязалі двойчы на год паведамляць жонцы, ці знайшоў працу.