БЕЛ Ł РУС

Следчы камітэт пацвердзіў смерць мужчыны ў медцэнтры «Ладэ»

22.11.2026 / 15:35

Nashaniva.com

У Мінску высвятляюць абставіны смерці 58‑гадовага мужчыны ў прыватным медыцынскім цэнтры на праспекце Незалежнасці, паведаміў Следчы камітэт. Паведамленне пра здарэнне паступіла каля 17‑й гадзіны 21 лістапада.

Як высветлілі следчыя, мужчына некалькі гадоў хварэў на анкалагічнае захворванне і наведваў медыцынскі цэнтр для абследавання. Падчас прыёму ягоны стан рэзка пагоршыўся. Нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, выратаваць пацыента не ўдалося.

Савецкі раённы аддзел Следчага камітэта Мінска праводзіць праверку па гэтай справе. Каб вызначыць дакладную прычыну смерці, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу.

Чытайце таксама:

У медцэнтры «Ладэ» мог памерці чалавек

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?

Каментары да артыкула