БЕЛ Ł РУС

У Лівіі, імаверна, знішчаны расійскі ракетны карвет «Меркурый»

22.11.2026 / 16:21

Nashaniva.com

У лівійскім порце Бенгазі пасля моцнага выбуху загарэўся расійскі вайсковы карабель. Спецыялізаванае выданне Naval News папярэдне вызначыла яго як карвет «Меркурый» і лічыць, што карабель амаль напэўна знішчаны. Прычына выбуху пакуль невядомая. 

Паводле Naval News, карабель некалькі дзён стаяў у порце да таго, як адбыўся выбух. Агонь ахапіў судна. Выданне сцвярджае, што атрымала пацвярджэнні з некалькіх крыніц і бачыла спадарожнікавыя здымкі карабля ў агні.

«Меркурый» — карвет праекта 20380, які фармальна ўваходзіць у склад Чарнаморскага флоту Расіі. Паводле Naval News, праз вайну цяпер дзейнічае з баз Паўночнага флоту ў Арктыцы.

Карабель суправаджаў канвой суднаў, звязаных з расійскімі ўладамі, якія выкарыстоўваюць для экспарту зброі. Да такіх жа належыць Sparta II, пашкоджаная напярэдадні ў Балтыйскім моры.

У сеціве распаўсюджваюцца версіі пра атаку беспілотнікаў, але прычына выбуху невядомая.

Калі знішчэнне судна пацвердзіцца, то Расія страціла баявы карабель далёка ад украінскага фронту — у порце, дзе ён суправаджаў перавозкі зброі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула