Лівійская армія паведаміла, што адбіла новую атаку марскіх дронаў у Бенгазі
Лівійская авіяцыя і флот перахапілі яшчэ адну групу катараў-камікадзэ, якія накіроўваліся да Бенгазі. Раней у порце горада адбыўся магутны выбух на расійскім судне, якое Naval News ідэнтыфікавала як ракетны карвет «Меркурый».
Паводле заявы, вайскоўцы спынілі катары выбухоўкай і вызначылі напрамак, адкуль іх запусцілі. Колькасць катараў і тое, хто стаіць за атакай, у паведамленні не называюцца.
Адначасова з’явіліся падрабязнасці папярэдняга нападу. Паводле крыніц тэлеканала «Аль-Арабія», у атацы на порт удзельнічалі шэсць катараў. Адзін атакаваў судна ў порце, іншы трапіў у склад зброі. Незалежнага пацвярджэння гэтых звестак пакуль няма. ТАСС паведаміла, што на караблі ёсць пацярпелыя.
Такім чынам, цяпер СМІ паведамляюць пра выкарыстанне марскіх дронаў. Раней паведамлялася, што расійскае судна атакавалі паветраныя беспілотнікі. Ці выкарыстоўваліся абодва тыпы апаратаў і як менавіта развівалася атака, пакуль не зразумела.