У Польшчы ў пятніцу ўпалі тры расійскія ракеты
Усе тры аб’екты, якія заляцелі ў польскую паветраную прастору ў пятніцу, 20 лістапада, былі расійскімі крылатымі ракетамі Х-101. Пра гэта паведаміла пракуратура ў Любліне паводле папярэдніх вынікаў даследавання абломкаў, піша Reuters.
Скрын відэа, на якім бачны адзін з выбухаў недалёка ад дамоў
Паводле следства, ракеты новыя – іх вырабілі ў чацвёртым квартале 2026 года на прадпрыемствах у Дубне Маскоўскай вобласці.
Яны ўвайшлі ў паветраную прастору Польшчы, пасля чаго ўпалі на яе тэрыторыі.
Раней паведамлялася, што прынамсі адзін са знойдзеных аб’ектаў мог быць беспілотнікам. Цяпер пракуратура вызначыла ўсе тры як ракеты Х-101.
У суботу генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заявіў, што альянс будзе абараняць «кожную цалю польскай тэрыторыі».
У панядзелак, 23 лістапада, у Бруселі збярэцца Паўночнаатлантычная рада НАТА, каб абмеркаваць парушэнне польскай паветранай прасторы.
На фоне расійскай вайны супраць Украіны беспілотнікі ўжо неаднаразова заляталі ў паветраную прастору краін усходняга флангу НАТА. Такія інцыдэнты ўзмацняюць асцярогі, што вайна можа выйсці за межы Украіны.