Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно
Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што расійскі ракетны карвет «Меркурый», атакаваны ў порце Бенгазі, амаль цалкам апынуўся пад вадой.
У сеціве апублікавала спадарожнікавыя здымкі кампаніі Vantor, зробленыя пасля атакі на «Меркурый». На іх бачна, што карабель цалкам затануў.
Пасля выбуху на расійскім судне ў порце дзесяць чалавек атрымалі лёгкія траўмы, паведамілі агенцтву медыцынскія крыніцы. Сярод пацярпелых — расіяне і лівійцы, ім аказваюць дапамогу ў Бенгазі.