БЕЛ Ł РУС

Марын Ле Пен адмовілася ад запрашэння Зяленскага наведаць Кіеў

23.11.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Прадстаўніца фракцыі правай французскай партыі «Нацыянальнае аб’яднанне» Марын Ле Пен адхіліла запрашэнне ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага наведаць Кіеў, піша La Tribune.

Марын Ле Пен, фота Wikimedia Commons

Паводле слоў Ле Пен, адмаўляючыся ад запрашэння, яна спаслалася на сваё рашэнне не здзяйсняць замежных паездак падчас прэзідэнцкай кампаніі. Пры гэтым у 2017 годзе Ле Пен наведвала Маскву, дзе яе ў Крамлі прымаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Марын Ле Пен лідарка ў апытаннях напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Францыі ў 2027 годзе. Паводле лістападаўскіх даследаванняў грамадскай думкі, у першым туры за яе гатовыя прагаласаваць каля 34% выбарцаў, якія вызначыліся са сваім выбарам. На другім месцы — лідар партыі «Няскораная Францыя» Жан-Люк Меланшон з падтрымкай каля 17—18%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула