Беларускі галкіпер у НХЛ правёў надзвычай няўдалы матч і быў заменены на 13‑й хвіліне
Гульня супраць «Чыкага» ў Мікіты Талапілы не ўдалася
Мікіьта Талапіла. Фота: x.com/Canucks
На матч супраць «Чыкага» галкіпер «Ванкувера Кэнакс» Мікіта Талапіла быў выкліканы з АХЛ у якасці асноўнага. «Ванкувер» прайграў 3:6.
Мікіта правёў на лёдзе 12 хвілін 44 секунды, прапусціў 4 шайбы і быў заменены на Кевіна Ланкінена.
У гэтым сезоне НХЛ на рахунку Талапілы 2 матчы, 1 перамога, каэфіцыент надзейнасці — 4,95, працэнт адбітых кідкоў — 87,5%.