БЕЛ Ł РУС

У Дымеры на Кіеўшчыне ў выніку расійскага ўдару загінулі 11 чалавек

23.11.2026 / 08:38

Nashaniva.com

У Дымеры на Кіеўшчыне да 11 узрасла колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару, паведаміў 23 лістапада кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Цімур Ткачэнка, піша РБК-Украіна.

Фота: Украінская служба Радыё Свабода

«На жаль, колькасць ахвяр у Дымеры ўзрасла. Ратавальнікі дэблакавалі цела яшчэ адной жанчыны. Колькасць загінулых складае дзесяць чалавек», — напісаў ён у Telegram.

Паводле слоў Ткачэнкі, з-пад руін удалося выратаваць 79‑гадовую жанчыну. Яе шпіталізавалі.

Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула