Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа
Прарасійскі тэлеграм-канал «Белорусский силовик» заявіў пра страту расійскімі войскамі пазіцый на Сумскім кірунку і папярэдзіў пра магчымыя новыя ўкраінскія дзеянні.
Фота: Maksym Kishka / Global Images Ukraine via Getty Images
«Гэта яшчэ што. Там з Сумскага напрамку можна будзе хутка чакаць «прывітанне». У баях страцілі ўсё, акрамя Басіўкі», — гаворыцца ў допісе.
Аўтар дадае, што не мае прэтэнзій да вайскоўцаў: паводле яго, на гэтым участку ваююць яго сябры, якія «аддаюць усё без астатку». Да каго ў яго прэтэнзіі, не ўдакладняецца.
Аўтар сцвярджае, што з гэтага кірунку неўзабаве варта чакаць новых удараў або прасоўвання ўкраінскіх сіл. У сувязі з гэтым памежны шматбаковы аўтамабільны пункт пропуску ў Курскай вобласці тэрмінова рыхтуюць да абароны.
«Да перамоў падыходзім з такім раскладам», — падсумоўвае канал.
Пазней гэта допіс быў выдалены.