БЕЛ Ł РУС

У парламенце Фінляндыі падтрымалі будаўніцтва супрацьтанкавых агароджаў на мяжы з Расіяй

23.11.2026 / 12:42

Nashaniva.com

Старшыня абароннага камітэта парламента Фінляндыі Хейкі Аута падтрымаў ідэю будаўніцтва супрацьтанкавых загарод на мяжы з Расіяй. Пра гэта піша Bloomberg.

Фота: Sebastian Christoph Gollnow/picture alliance via Getty Images

Паводле яго слоў, досвед Украіны паказвае, што такія збудаванні неабходна ўзводзіць у мірны час. «Калі дазволіць праціўніку захапіць 50 кіламетраў тэрыторыі ў самым пачатку баявых дзеянняў, то пасля выцесніць яго будзе вельмі складана», — мяркуе Аўта.

Традыцыйна стратэгія фінскага войска прадугледжвае, што ў выпадку неабходнасці вайскоўцы могуць саступіць частку тэрыторыі і заманіць праціўніка ўглыб краіны, каб затым правесці контратаку з больш выгадных пазіцый. Умацаванне мяжы ў мірны час адрозніваецца ад «традыцыйнага фінскага вайсковага мыслення», падкрэсліў Аута.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула