Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Ломскага намеснікам прэм'ер-міністра. Ён будзе курыраваць пытанні развіцця аграпрамысловага сектара, піша БелТА.
Аляксандр Ломскі. Фота: Белта
У канцы чэрвеня 2025 года Аляксандр Ломскі быў прызначаны на пасаду памочніка прэзідэнта Беларусі — інспектара па Брэсцкай вобласці.
А да гэтага ён займаў пасаду першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
«Нам трэба дадаць у сельскай гаспадарцы, каб падвоіць вынікі», — сказаў Лукашэнка на прызначэнні пад тэлекамеры.
Былога віцэ-прэм'ера Юрыя Шулейку, які курыраваў ва ўрадзе сферу АПК, Лукашэнка накіроўваў на працу «на канкрэтны ўчастак у Гродзенскую вобласць».
«Юрый Вітольдавіч Шулейка ў нас накіроўваецца на работу на канкрэтны ўчастак у Гродзенскую вобласць. Гэта таксама для нас такая добрая дапамога ў Гродзенскай вобласці. І ён павінен разумець, што туды не адпачываць ідзе. А мы ад яго чакаем, я перш за ўсё чакаю, выніку ў галіне сельскай гаспадаркі і арганізацыі справы ў сельскай гаспадарцы і ў перапрацоўцы».
Што за новая пасада ў Шулейкі, пакуль не вядома.