БЕЛ Ł РУС

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

23.11.2026 / 15:04

Nashaniva.com

Хуткасць такіх беспілотнікаў можа перавышаць 600 км/г.

Шведская абаронная кампанія Nordic Air Defence прэзентавала беспілотнік-перахопнік K200, прызначаны для барацьбы з расійскімі ўдарнымі дронамі «Герань-3» і «Герань-4», абсталяванымі рэактыўнымі рухавікамі. Хуткасць такіх беспілотнікаў можа перавышаць 600 км/г., піша Bild.

Галоўная асаблівасць K200 — здольнасць самастойна выяўляць, пераследаваць і атакаваць мэты. Паводле слоў сузаснавальніка кампаніі Карла Разандэра, падчас выпрабаванняў сістэма паспяхова паразіла дзевяць з дзесяці цэляў. Калі першая спроба аказваецца няўдалай, перахопнік здольны развярнуцца і атакаваць паўторна.

Паводле звестак вытворцы, распрацоўка K200 заняла ўсяго 70 дзён. Беспілотнік важыць да 2,4 кг, можа несці баявую частку масай 500 грамаў і знішчаць цэлі на адлегласці больш за 25 кіламетраў. Радыус знішчэння пры выбуху складае каля 10—12 метраў, таму прамое траплянне ў цэль неабавязковае.

Для навядзення перахопнік выкарыстоўвае бартавыя камеры і датчыкі. Атрымаўшы каардынаты мэты, ён самастойна разлічвае траекторыю палёту. Запускаць K200 можна як з мабільных установак на аўтамабілях, так і з пераносных пускавых прылад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула