У Мексіцы пяцімесячнае кацяня выратавала краму ад рабаўніка
Кот выпусціў кіпцюры, зашыпеў і пачаў актыўна драпаць злодзея.
У мексіканскім горадзе Пуэбла ўзброены рабаўнік зайшоў у сямейную краму і запатрабаваў ад гаспадыні Лідзіі, якая стаяла за касай, аддаць усе грошы, паведамляе тэлеграм-канал 43.
У гэты момант на дапамогу прыйшла яе дачка. У стане панікі яна схапіла пяцімесячнае кацяня па мянушцы Місіфу і выставіла яго перад тварам рабаўніка ў якасці зброі. І гэта спрацавала!
Кот выпусціў кіпцюры, зашыпеў і пачаў актыўна драпаць злодзея. Той пачаў адступаць і ў выніку пакінуў краму.
Нягледзячы на наяўнасць відэазапісаў здарэння (у тым ліку з вулічных камер), паліцыя дагэтуль не ўстанавіла асобу падазраванага і працягвае расследаванне.