53‑цігадовы рабочы сарваўся з рыштаванняў у Мінску
Няшчасце сёння здарылася на будоўлі ў цэнтры сталіцы, паведамляе СК.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння раніцай падчас выканання работ на аб'екце ў цэнтры Мінска 53‑гадовы электрык перамяшчаўся па пліце перакрыцця шматпавярховага будынка, які будуецца, і ўпаў з вышыні каля 9 метраў.
У выніку падзення мужчына атрымаў траўмы і ў цяжкім стане быў шпіталізаваны.