БЕЛ Ł РУС

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак

23.11.2026 / 19:16

Nashaniva.com

З 1 студзеня 2027 года ў Беларусі павялічацца мінімальны заробак і базавая стаўка, якая выкарыстоўваецца для разліку аплаты працы ў бюджэтнай сферы. Адпаведную пастанову 23 лістапада падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Месячны мінімальны заробак складзе 964 рублі. Гэта на 106 рублёў, або на 12,4%, больш, чым у студзені 2026 года. Цяпер яго памер складае 858 рублёў.

Базавая стаўка з новага года павялічыцца да 324 рублёў. У параўнанні з 1 верасня 2026 года, калі яна складала 300 рублёў, рост будзе роўны 8%. Калі параўноўваць са студзенем 2026 года, калі базавая стаўка была 297 рублёў, павелічэнне складзе 9,1%.

Да базавай стаўкі прывязаныя стымуляцыйныя і кампенсацыйныя выплаты, таму з 1 студзеня яны таксама вырастуць на адпаведную велічыню.

Чытайце таксама:

У Беларусі ствараюць адзіны лічбавы рэестр аграэкасядзіб

Урад ускладніў выплату заробкаў пад выглядам розных кампенсацый

Стаў вядомы графік вялікіх выхадных у наступным годзе

Каментары да артыкула