У Фаніпалі вынеслі прысуд мужчыну за біццё сына-інваліда
У Фаніпалі асудзілі 53‑гадовага мужчыну за катаванне ўласнага 13‑гадовага сына з інваліднасцю. Суд Дзяржынскага раёна прызнаў яго вінаватым у жорсткім абыходжанні з дзіцем, якое знаходзілася ў залежным ад бацькі становішчы, піша dzr.by.
Паводле матэрыялаў следства, з 14 кастрычніка 2025 года да 25 студзеня 2026 года паміж бацькам і сынам неаднаразова ўзнікалі сваркі. Падчас канфліктаў мужчына ўжываў фізічную сілу, каб прымусіць дзіця паводзіць сябе пэўным чынам.
13‑гадовы падлетак з дзяцінства мае парушэнні слыху і глухату, а таксама зніжаны ўзровень маўленчага развіцця. Ён мае другую групу інваліднасці па слыху і маўленні. На ўтрыманні абвінавачанага знаходзіцца таксама 19‑гадовы сын з трэцяй групай інваліднасці з тых жа прычын.
Пры гэтым за ўвесь час выхавання дзяцей бацька так і не вывучыў жэставую мову, што істотна ўскладняла зносіны з сынамі. У выніку ў адносінах да аднаго з дзяцей ён ужываў гвалтоўныя метады выхавання.
Суд прызначыў мужчыну пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу на паўтара года.
Паводле звестак пракуратуры на 1 лістапада 2026 года, у Дзяржынскім раёне ў сацыяльна небяспечным становішчы прызнаныя 14 дзяцей з шасці сем’яў. Прычынай сталі выяўленыя факты жорсткага абыходжання з непаўналетнімі. Для параўнання: за аналагічны перыяд 2025 года такіх выпадкаў не зафіксавалі.
Чытайце таксама:
21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым
У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень
У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку