БЕЛ Ł РУС

Памёр Аляксандр Калядзенка

23.11.2026 / 23:17

Nashaniva.com

Памёр беларускі артыст балета, педагог і мастацкі кіраўнік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Калядзенка, паведамляе БелТА. Яму было 92 гады.

Аляксандр Калядзенка. Фота: БелТА

Аляксандр Калядзенка нарадзіўся 12 красавіка 1934 года ў Мінску. У 1953 годзе скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча, пасля чаго на працягу сямі сезонаў быў салістам балету Вялікага тэатра Беларусі.

Пазней скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве і працягнуў працу ў тэатры ў якасці педагога-рэпетытара. Адначасова выкладаў у сталічным харэаграфічным вучылішчы, якое цяпер называецца Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіяй-каледжам. Пазней стаў яго мастацкім кіраўніком.

Калядзенка таксама працаваў у Балгарыі, Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане, Польшчы, Турцыі і Літве. За гады педагагічнай дзейнасці ён выхаваў некалькі пакаленняў артыстаў і выкладчыкаў, перадаючы ім свой творчы досвед.

Развітанне з Аляксандрам Калядзенкам адбудзецца 25 лістапада ў Мінску па адрасе вуліца Альшэўскага, 12, зала № 2. Цырымонія будзе праходзіць з 11:00 да 12:00.

Чытайце таксама:

Памёр Анатоль Тарас

Памёр мастак Юрый Несцярук

Памёр Уладзімір Магіла

Каментары да артыкула