БЕЛ Ł РУС

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне

24.11.2026 / 07:52

Nashaniva.com

Спецпасланнік і зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер заявіў, што галоўным прызам у перамовах па Украіне з'яўляецца не перамір'е, а «перазагрузка адносін паміж Расіяй і Еўропай».

Фота: Ryan Murphy / Getty Images

У інтэрв'ю часопісу New York ён выказаў надзею, што пасля перамоваў бакі змогуць дасягнуць «найвышэйшай ступені» паразумення.

«Магчыма, існуе спосаб, дзякуючы якому людзі змогуць мірна жыць побач адно з адным і весці сумесны бізнес», — сказаў ён.

Таксама зяць кіраўніка Белага дома распавёў, што спрабаваў пераканаць Трампа «перастаць нападаць» на ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага і выказаў апошняму спачуванне. У той жа час ён адзначыў, што звычка Кіева весці перамовы публічна з'яўляецца контрпрадуктыўнай.

Кушнер таксама падкрэсліў, што Украіна павінна зразумець: пасля завяршэння канфлікту яе чакае больш спрыяльная будучыня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула