Войска Расіі атакавала Запарожжа: загінулі два чалавекі, яшчэ 22 — параненыя, сярод іх ёсць дзеці
Удар быў нанесены сёння раніцай, паведамляе «Украінская праўда».
Расійскія войскі ў аўторак, 24 лістапада, атакавалі Запарожжа.
«Вораг нанёс удары па горадзе. Разбураны прыватны жылы дом, часткова разбураны пяціпавярховы дом. Пашкоджаныя шматпавярховыя і прыватныя дамы, аўтамабілі, аб'ект транспартнай інфраструктуры», — паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Міхаіл Семікін у сацыяльных сетках.
У выніку ўдару загінулі два чалавекі, яшчэ 22 атрымалі раненні. Сярод іх — двое дзяцей ва ўзросце 6 і 16 гадоў.