Беларускі стэнд будзе на Варшаўскім кірмашы гістарычнай кнігі 26—29 лістапада
Ужо некалькі гадоў запар Цэнтр беларускай салідарнасці разам з партнёрамі — Інстытутам Беларускай Кнігі і Kamunikat.org — арганізуе стэнд незалежных беларускіх выдавецтваў і аўтараў на Варшаўскім кірмашы гістарычнай кнігі. Сёлета мерапрыемства пройдзе 26—29 лістапада ў цэнтры Варшавы, піша bellit.info.
Стэнд №65 — Salon Niezależnych Wydawców i Autorów Białoruskich Arkady Kubickiego, Каралеўскі замак у Варшаве (pl. Zamkowy 4, уваход з боку вул. Grodzkiej)
На стэндзе будуць прадстаўлены 12 незалежных беларускіх выдавецтваў і кніжных ініцыятыў: Kamunikat.shop, ARCHE, Skaryna Press, Gutenberg, RozumMedia, «Полацкія лабірынты», «Логвінаў», Magenta, «Букіністка», kirma.sh (кірмаш), byProsvet, SayBeat
Праграма сустрэч з аўтарамі і прэзентацый кніг:
26 лістапада (чацвер)
15:00 — Прэзентацыя зборніка коміксаў «Праз краты».
16:00 — Прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына «Перасяленцы ці ўцекачы? Пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў Беларусь у 1944—1948 гадах».
17:00 — Прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічкі «Нябачныя: галасы жонак беларускіх палітвязняў».
27 лістапада (пятніца)
15:00 — Прэзентацыя кнігі Віктара Шадурскага «Зямля пад шэрымі крыламі».
28 лістапада (субота)
15:00 — Прэзентацыя другога тома кнігі Уладзіміра Арлова «Імёны Свабоды».
29 лістапада (нядзеля)
15:00 — Прэзентацыя кнігі Анэты Прымака-Онішк «Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia».
Час працы кірмашу:
26—28 лістапада — 10:00—18:00
29 лістапада — 10:00—17:00