БЕЛ Ł РУС

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт

24.11.2026 / 10:19

Nashaniva.com

Паездка падаражэе на 10 капеек.

У Мінску і Магілёўскай вобласці з 25 лістапада падаражэе праезд у грамадскім транспарце. 

Як вынікае з рэестра лічбавых паказнікаў, у Мінску праезд у грамадскім наземным транспарце будзе адзін рубель 20 капеек, у метро — адзін рубель 25 капеек

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці — 1,15 рубля за паездку, а на экспрэсных маршрутах — 1,25 рубля за паездку. Тарыфы на прыгарадныя перавозкі не зменяцца.

Акрамя таго, абноўлены тарыф на праезд у маршрутных таксі. Максімальны тарыф 5 рублёў за адну паездку цяпер будзе распаўсюджвацца не толькі на паездкі ў гарады-спадарожнікі, але і ў Нацыянальны аэрапорт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула