Сярэдні заробак у кастрычніку вырас на 20 рублёў
Сярэдні налічаны заробак, то-бок «бруднымі», у кастрычніку склаў 3119,9 рубля, паведаміў Белстат. У параўнанні з вераснем ён вырас на 20 рублёў.
Калі ж браць «чыстымі», то сярэдні заробак будзе 2683 рубля. Калі ж браць сярэдні курс даляра за кастрычнік, то 1039,8 даляра «бруднымі», і адпаведна $894 «чыстымі».
У Мінску сярэдні заробак у маі 4078,7 рубля. «Чыстымі» гэта будзе 3507,7 рубля. У далярах — $1359 і $1169 адпаведна.
Белстат