У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам
Гэта маршрутка №1243 з Каменнай Горкі ў Ждановічы праз Тарасава, якая абслугоўваецца «Мінсктрансам».
Аплаціць праезд у ёй можна звычайным білетам або праязным, напісаў у сваім тэлеграм-канале «Мінск і мінчанін» Дзяніс Блішч.
Насамрэч такое ўжо было: у 2018 годзе была маршрутка «Спрынтар» даўно зніклага «Міндоўга», якая працавала на 146‑м маршруце. Там нават быў звычайны электронны валідатар.
Зрэшты, у сённяшнім прыкладзе гаворка ідзе менавіта пра маршрутнае таксі з адпаведным нумарам з дыяпазону 1ххх. Дзяржаўнаму перавозчыку яно дасталася ў 2024 годзе пасля таго, як прыватнік адмовіўся працаваць на лініі.