Беларусаў папярэджваюць пра новы фішынгавы сайт, які маскуецца пад мытны рэсурс
У інтэрнэце з'явіўся чарговы ашуканскі рэсурс — сайт customs-monitor.by, дзе нібыта можна пераканацца ў законнасці мытнага афармлення аўтамабіля.
Як адзначылі ў мытных органах Беларусі, фальшывая старонка, створаная з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, падтрымліваецца ашуканцамі ў актуальным стане. Фішынгавы рэсурс рэгулярна напаўняюць навінамі з афіцыйных інфармацыйных крыніц мытных органаў.
Гэты сайт — чарговая пастка ашуканскіх фірмаў-пасярэднікаў, якія займаюцца набыццём аўтамабіляў за мяжой. Тут прапануецца магчымасць удакладніць статус нібыта ўжо набытага аўтамабіля, каб прымусіць пакупнікоў перавесці на рахункі махляроў грошы нібыта для аплаты мытных плацяжоў за няісныя аўтамабілі.
Важна адзначыць, што гэты рэсурс не мае ніякага дачынення да мытні. Афіцыйны інтэрнэт-партал мытных органаў Беларусі — customs.gov.by.