Трактар і маршрутка сутыкнуліся на скрыжаванні
Здарэнне адбылося ў Глускім раёне. Ахвяр няма.
45‑гадовы кіроўца трактара «Беларус», рухаючыся па аўтадарозе «Калацічы — Бабірава», на скрыжаванні з дарогай «Асіповічы— Глуск— Азарычы» не саступіў дарогу маршрутцы. У выніку адбылося сутыкненне, паведамляе «Міліцыя Магілёўшчыны».
У маршрутцы знаходзіліся 10 чалавек. Пацярпелых няма.