Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў
Сёння а 11:44 на плошчы Перамогі 32‑гадовая жанчына нарадзіла хлопчыка. Гэта былі яе другія роды.
Фота: lookby.media
32‑гадовая Ніколь нарадзіла сына ў салоне аўтамабіля ў цэнтры Мінска. Хлопчык з’явіўся на свет да прыезду хуткай дапамогі, паведамляе «Медыцына Мінска».
У гэты момант побач з жанчынай была сястра, якая падтрымлівала яе.
Роды былі імклівымі, але прайшлі добра.
Брыгада хуткай дапамогі агледзела маці і немаўля, пасля чаго іх завезлі ў радзільню.