БЕЛ Ł РУС

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Moll

24.11.2026 / 17:15

Nashaniva.com

У студзені на 17‑гадовую Дзіяну Булаўскую ўпала глыба наледзі з даху гандлёвага цэнтра. Тады дзяўчына трапіла ў бальніцу з цяжкімі траўмамі.

Фота: akolosovskayaaa / Threads 

Дзіяна атрымала траўму 17 студзеня 2026‑га каля службовага выхаду з Dana Moll. Тады дах гандлёвага цэнтра чысцілі ад снегу, а месца, куды збіраліся яго скідваць, не было належным чынам агароджанае.

Дзяўчыну шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі. Сярод іх — шматлікія пераломы рэбраў, пашкоджанні лёгкіх, парушэнне функцыі тазавых органаў і пераломавывіх двух грудных пазванкоў з ударам і здаўленнем спіннога мозгу.

За час, які прайшоў з таго выпадку, Дзіяна так і не ачуняла цалкам. Як пішуць яе родныя ў сацсетках, дзяўчына нічога не адчувае ніжэй за ўзровень грудзей. Дзіяна не можа хадзіць і вымушаная выкарыстоўваць інвалідны вазок.

Сям'я Дзіяны імкнецца вылечыць дзяўчыну, але, па іх словах, у Беларусі ёй не могуць дапамагчы належным чынам. Дзіяна ўжо прайшла два курсы рэабілітацыі ў Казахстане, ездзіла і ў Кітай — там дзяўчыне ўводзілі стваловыя клеткі. Сям'я плануе новыя курсы рэабілітацыі і для гэтага адкрыла дабрачынны збор.

Паводле следства, у той дзень дырэктар Dana Moll дапусціў да ачысткі даху арганізацыю, якая займалася распрацоўкай рэкламы і не мела нараду-допуску, патрэбнага, каб ачышчаць дах ад снегу. Дах прыбіралі чацвёра мужчын, не аформленых афіцыйна ў той арганізацыі.

Адзін з іх, 53‑гадовы замежнік, і скінуў снег з даху, не пераканаўшыся, што ўнізе няма людзей. Яму ўжо вынеслі прысуд — за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці мужчына атрымаў тры месяцы арышту.

Дырэктару Dana Moll выставілі абвінавачванне ў службовай халатнасці, якая па неасцярожнасці пацягнула цяжкія наступствы. Мужчына знаходзіўся на волі пад залогам.

Чытайце таксама:

Каля мінскага Dana Mall на 17‑гадовую дзяўчыну ўпала глыба наледзі

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра

На некаторых Android-прыладах у Беларусі выявілі шкодную праграму RatHat са штучным інтэлектам

Каментары да артыкула