БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі абяцаюць пахаладанне да мінус 13°С

24.11.2026 / 15:06

Nashaniva.com

Такое надвор'е чакаецца ў ноч на пятніцу.

У сераду чакаецца снег, мокры снег, наліпанне мокрага снегу. Тэмпература паветра на працягу дня — ад -3 да +3°С. Атмасферны ціск будзе расці.

У чацвер на асобных адцінках дарог — галалёдзіца. Ноччу — ад -1 да -8°С, максімальная днём — ад -3 да +1°С.

У пятніцу, 27 лістапада, краіне апынецца на паўднёва-ўсходняй перыферыі антыцыклону з цэнтрам над Швецыяй. Ноччу воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог — галалёдзіца.

Ноччу — ад -3 да -8°С, пры праясненнях — да -13°С, максімальная днём — ад 0 да -5°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула