БЕЛ Ł РУС

У Івацэвічах мужчына раскідаў на дарозе цвікі-«вожыкі», пратэстуючы супраць інтэнсіўнага руху 

24.11.2026 / 16:30

Nashaniva.com

У Івацэвічах мужчына пашкодзіў колы як мінімум чатырох аўтамабіляў. Прычынай яго ўчынку стала незадаволенасць інтэнсіўным рухам на гарадскіх вуліцах, паведамляе ivatsevichy.by

Здымак ілюстрацыйны

Некалькі аўтамабілістаў звярнуліся ў Івацэвіцкі райаддзел міліцыі, калі выявілі пашкоджанні сваіх машын. Падчас руху ў іх праколваліся шыны: у колах знаходзіліся цвікі.

Як высветлілі сілавікі, цвікі на праезную частку раскідаў 62‑гадовы мясцовы жыхар. Аднойчы мужчыну давялося з цяжкасцю пераходзіць дарогу каля свайго дома праз інтэнсіўны рух транспарту. Гэта яго абурыла, і ён вырашыў адпомсціць аўтамабілістам.

З дапамогай абцугоў мужчына сагнуў цвікі асаблівым чынам, зрабіўшы з іх своеасаблівыя «вожыкі». Такая канструкцыя дазваляла ім заўсёды класціся на дарозе вастрыём уверх і праколваць колы аўтамабіляў. У выніку пацярпелі як мінімум чатыры машыны суседзяў. У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Чытайце таксама:

В Сморгонском районе Audi врезался в гусеницу экскаватора: два человека в больнице

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа

У Германіі згарэў аўтавоз з аўтамабілямі, якім кіраваў беларус

Каментары да артыкула