Сабаленка завяршыла тэнісны сезон на трэцім месцы ў рэйтынгу
Арына Сабаленка завяршыла тэнісны сезон 2026 года на трэцім месцы сусветнага рэйтынгу WTA. Беларуская спартсменка гэтым разам саступіла ў ім прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай і расіянцы Міры Андрэевай.
Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images
Упершыню з 2022 года Сабаленка не змагла ўвайсці ў першую двойку рэйтынгу па выніках сезона. Два папярэднія гады яна завяршала на першым месцы і мела статус першай ракеткі свету.
Сярод беларускіх тэнісістак у першую сотню таксама трапіла Аляксандра Сасновіч, якая заняла 90‑е месца. Алена Фалей размясцілася на 199‑й пазіцыі, Ірына Шымановіч — на 230-й, Дар’я Хамуцянская — на 285-й.
У мужчынскім рэйтынгу па выніках сезона лідарам стаў немец Аляксандр Звераў. У першую тройку таксама ўвайшлі італьянец Янік Сінер і іспанец Карлас Алькарас.
Найлепшы з беларускіх тэнісістаў Ілля Івашка завяршыў год на 222‑м месцы.
Чытайце таксама:
«Настаў час крыху адступіць». Сабаленка расказала, што заставалася за кадрам яе няўдалага сезона
Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу
Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай