БЕЛ Ł РУС

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ

24.11.2026 / 21:42

Nashaniva.com

У Мінску пасля абвяшчэння пра падаражанне праезду ў грамадскім транспарце жыхары пачалі масава купляць жэтоны метро. Вялікую чаргу ў касу на станцыі «Уручча» заўважылі 24 лістапада, піша Blizko.by.

Фота: t.me/minsk_M_media

Раней стала вядома, што з 25 лістапада праезд у наземным грамадскім транспарце сталіцы падаражэе да 1,2 рубля, а ў метро — да 1,25 рубля.

Кошт талонаў на наземны транспарт зменіцца, бо іх будуць выпускаць паводле новага ўзору. А вось жэтоны метро застануцца ранейшымі, нягледзячы на падаражанне. Таму мінчукі ўжо шмат гадоў карыстаюцца магчымасцю набываць іх загадзя: нават жэтонам, купленым у 2010‑х гадах па 60 капеек, можна аплаціць праезд і цяпер.

Чытайце таксама:

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт

У Мінску ў наземным грамадскім транспарце можна аплаціць праезд банкаўскай карткай

Каментары да артыкула