З Магілёва запусцілі аўтобусны рэйс да Познані
Перавозчык «Атласбас» з 24 лістапада запусціў новы міжнародны аўтобусны маршрут з Магілёва ў польскі Познань. Яго агульная працягласць перавышае тысячу кіламетраў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Атласбас»
На тэрыторыі Беларусі аўтобус будзе заязджаць у Мінск, Баранавічы, Слонім і Ваўкавыск, а ў Польшчы — у Беласток, Варшаву і Лодзь.
Калі не будзе затрымак на мяжы, дарога зойме каля 18 гадзін. Маршрут праходзіць праз пункт пропуску «Бераставіца», які звычайна менш загружаны.
З Магілёва аўтобус адпраўляецца ў 19:45, з Мінска — у 22:45. Поўны квіток на ўвесь маршрут каштуе 220 рублёў.
Чытайце таксама:
«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю
З Беларусі пойдзе яшчэ адзін аўтобус у варшаўскі аэрапорт
Беларуска расказала, як яе маці не пусцілі ў Мінску на аўтобус у Варшаву
Аўтобус, аўтамабіль або спадарожная машына. Колькі цяпер каштуе дарога з Беларусі ў Польшчу