БЕЛ Ł РУС

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by

24.11.2026 / 23:45

Nashaniva.com

Рашэннем суда Ленінскага раёна горада Гродна ад 24 лістапада 2026 года па заяве пракурора горада інфармацыйная прадукцыя рэсурсу AutoGrodno.by, а таксама іх лагатыпы прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведаміла прэс-служба Гродзенскага гарвыканкама.

У пералік увайшлі інтэрнэт-сайт, акаўнты ў інстаграме, тыктоку і «ВКонтакте», каналы і чаты ў тэлеграме і вайберы, а таксама ютуб-канал праекта.

Адразу пасля з'яўлення гэтага рашэння на сайт AutoGrodno.by быў пастаўлены тэкст, у якім рэдакцыя тлумачыць прычыны гэтага рашэння:

«Прычына: у інстаграм-акаўнце рэсурсу была выяўлена інфармацыйная прадукцыя, унесеная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мы высвятляем падрабязнасці. Магчыма, у нас атрымаецца ліквідаваць недахоп і вярнуцца да нармальнай працы рэсурсу. Пакуль мы ўдакладняем падрабязнасці, просім нашых дарагіх падпісчыкаў адпісацца ад нашых каналаў».

Таксама людзей просяць праверыць наяўнасць у сябе ўсіх магчымых прадметаў, на якіх можа быць нанесены лагатып выдання. 

«АўтаГродна быў заснаваны 20 гадоў таму. За гэты час рэсурс стаў адным з самых папулярных у Гродне і сабраў вакол сябе шматтысячную супольнасць аўтамабілістаў. АўтаГродна дапамагаў паляпшаць бяспеку дарожнага руху ў Гродне, разбіраў і паказваў складаныя дарожныя сітуацыі, тлумачыў ПДР і законы. Дзякуючы АўтаГродна ўдавалася знаходзіць вінаватых у ДТЗ, якія ўцяклі з месца здарэння, карэктаваць арганізацыю дарожнага руху ў Гродне. Адначасова АўтаГродна праводзіў найбуйнейшыя ў Беларусі аўтамабільныя фестывалі SunDay і Лакацыя, якія наведвалі да 22 000 гледачоў і да 700 удзельнікаў з 7 краін. Мы дзякуем усім нашым чытачам за цудоўныя гады і спадзяёмся, што знойдзеныя недахопы атрымаецца ліквідаваць», — піша рэдакцыя выдання.

Чытайце таксама:

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Прызналі «экстрэмісцкім» спартыўны чат «Волейбол в Минске»

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»

Каментары да артыкула