БЕЛ Ł РУС

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

25.11.2026 / 00:07

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на прапанову Аляксандра Лукашэнкі арганізаваць сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Маскве. Украінскі лідар назваў такую ідэю несур'ёзнай.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Olga Ivashchenko / Bloomberg via Getty Images

«Я яму што, чамадан? Забраць мяне ў самалёт і паляцець. Гэта несур'ёзная размова», — сказаў Зяленскі.

Ён прапанаваў Лукашэнку замест гэтага самому прывезці Пуціна ў Кіеў, запэўніўшы, што Украіна гарантуе ім бяспечны прыём.

«Няхай Лукашэнка возьме Пуціна і прыляціць у Кіеў. Мы гарантуем ім бяспечны прыём. Гэта ж перамовы», — сказаў прэзідэнт Украіны.

«Мы знаходзімся ў стане вайны, мы не можам сустракацца ў Маскве, мы не можам сустракацца ў Кіеве. Мы ўсе гэта выдатна разумеем», — заявіў украінскі лідар.

На думку Зяленскага, падобныя прапановы сведчаць пра непавагу да загінулых украінцаў. Ён таксама задаўся пытаннем, навошта некаторым людзям засмечваць інфармацыйную прастору недарэчнымі і некарэктнымі ініцыятывамі, якія не набліжаюць заканчэння вайны.

«Ведаеце, калі людзі засмечваюць інфармацыйную прастору абсалютна недарэчнымі прапановамі, неканструктыўнымі, і якія не набліжаюць канец вайны — здзіўляешся», — дадаў Уладзімір Зяленскі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам

Лукашэнка так прагне міру, што гатовы сам завезці Зяленскага да Пуціна ў Маскву

Лукашэнкаўская прапаганда пагражае Еўрасаюзу, калі той «адмовіцца прыняць новую рэальнасць»

Каментары да артыкула