На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора
35‑гадовая беларуска трапіла ў моцную плынь падчас купання на пляжы Хікадува. Жанчыну выратавалі трое паліцэйскіх ратавальнікаў, паведамляе Onlanka News.
Здарэнне адбылося раніцай 24 лістапада. Плынь пачала адносіць жанчыну ад берага ў адкрытае мора.
На дапамогу ёй прыйшлі ратавальнікі паліцыі Шры-Ланкі, якія дзяжурылі на пляжы. Пасля выратавання жанчыне аказалі першую дапамогу.