У Жлобіне здзейснілі смяротны наезд на пешахода
Здарэнне адбылося сёння каля 08:15.
Кіроўца аўтамабіля «Таёта» рухаўся па вуліцы Прамысловай з боку вуліцы Шашэйнай, паведамляе ДАІ.
У выніку ён здзейсніў наезд на 64‑гадовага пешахода, які пераходзіў праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
З траўмамі пешахода шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне, дзе ён, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр.