WB Taxi пачынае працу ў Віцебску
На першым этапе будзе даступны тарыф «Стандарт», але хутка з'явяцца таксама «Камфорт» і «Мульці».
WB Taxi абвяшчае пра запуск сэрвісу ў Віцебску. Дадатак ужо даступны ў Google Play і App Store. Карыстальнікі могуць заказваць паездкі ў межах горада, піша Tochka.by.
У WB Taxi дзейнічае праграма прывілеяў: пры аплаце паездак карткай праз дадатак налічваюцца бонусныя балы. У далейшым іх можна выкарыстаць пры аплаце паездкі карткай.
На першым этапе карыстальнікам даступны тарыф «Стандарт». У найбліжэйшыя тыдні сэрвіс запусціць дыферэнцыраваную сістэму тарыфаў: у дадатку можна будзе выбраць «Камфорт» і «Мульці». Апошняя опцыя дазваляе шукаць машыну адразу ў некалькіх катэгорыях, каб паскорыць падачу аўтамабіля.
«Для перавозчыкаў WB Taxi прапануе празрыстыя ўмовы супрацоўніцтва, рэгулярныя выплаты і магчымасць атрымання дадатковага даходу пры выкананні ўмоў супрацоўніцтва з сэрвісам», — адзначыў дырэктар міжнароднага дэпартамента па развіцці тэхналогій і сэрвісу таксі і перавозак Wildberries Анатоль Смаргонскі.
WB Taxi ўжо даступны карыстальнікам у Мінску, Брэсце, Гродне і Магілёве, а таксама ва Узбекістане (Ташкенце, Самаркандзе, Бухары), Кыргызстане (Бішкеку, Ошы, Манасе) і Арменіі (Ерэване).