Пачынаецца праверка боегатоўнасці ў атрадах народнага апалчэння
Сёння пачалася праверка аднаго з найважнейшых элементаў сістэмы гарантавання нацыянальнай бяспекі, паведаміў журналістам дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, піша БелТА.
Ілюстрацыйнае фота МУС
«Лукашэнкам падчас наведвання Верхнядзвінскага раёна была пастаўлена задача: паглядзець на практыцы, ці ўсё зроблена для фарміравання атрадаў народнага апалчэння і выканання імі задач паводле прызначэння», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Паведамляецца, што распараджэнні Лукашэнкі аб правядзенні праверкі атрадаў народнага апалчэння былі ўручаны ва ўсіх абласцях Беларусі.