Беларуска спецыяльна купіла квіткі, каб сустрэць Новы год у цягніку
Летась беларуска Таццяна і яе дачка не ведалі, як адсвяткаваць Новы год, і купілі білеты на цягнік да Гродна. У купэ гулялі ў настольныя гульні, а апоўначы дзяўчынка пабегла віншаваць спадарожнікаў. Сваёй гісторыяй Таццяна падзялілася ў Threads, заўважыла выданне Myfin.by.
Фота: threads.com/@tanya7735191
Таццяна расказала, што падчас прыпынку ў Мінску яны з дачкой выйшлі на вакзал з бенгальскімі агнямі.
«Новы год надышоў недзе на станцыі «Беларусь», — успамінае жанчына.
У Гродна мама з дачкой прыехалі каля 04:30. Паводле слоў Таццяны, незвычайнае свята ўдалося:
«Рэкамендую, я ведаю, што маёй дачцэ вельмі спадабалася».
Мяркуючы па апублікаваных здымках, Таццяна накрыла стол з гарачай стравай, нарэзкамі, салатай. На вокны павесілі ліхтарыкі.
Фота: threads.com/@tanya7735191
Пры гэтым ніякіх планаў на знаходжанне ў Гродне ў сям'і не было. Жанчына з дачкой проста ўзялі зваротныя квіткі і праз гадзіну паехалі назад.
Каментатары захапіліся ідэяй Таццяны. Нехта напісаў, што таксама спецыяльна купляў білеты, каб адзначыць свята ў цягніку. Напрыклад, дзяўчына падзялілася сваёй гісторыяй:
«Мы 30 снежня паехалі ў Брэст. Гулялі там цэлы дзень у перадсвяточнай мітусні. 31‑га выехалі назад і Новы год сустрэлі недзе на пад’ездзе да Калінкавічаў. Раніцай вярнуліся дадому ў Віцебск і елі салаты ў бацькоў. Хачу яшчэ раз паўтарыць!».
Чытайце таксама:
Белчыгунка пусціць спецыяльныя цягнікі да Дзеда Мароза
«Тры шэрагі зніклі за долю секунды». Беларусы зноў не могуць патрапіць на навагоднія шоу ў цырку
Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках