Больш чым удвая падаражэе кніга заўваг і прапаноў
З 26 лістапада 2026 года ў Беларусі рэзка павялічыцца кошт кнігі заўваг і прапаноў. Замест ранейшых 5,5 рубля яна будзе каштаваць 12 рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства фінансаў.
Такім чынам, цана кнігі вырасце на 6,5 рубля, або на 118,2%.
Папярэдні раз кошт кнігі пераглядалі ў ліпені 2019 года. Тады яна падаражэла з 4 да 5,5 рубля.
Кніга заўваг і прапаноў абавязковая для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі.
Чытайце таксама:
Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях
З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт